26 лістапада 2020 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення вучні 5 “Б” класа  прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “Знакамітыя людзі Беларусі”. Навучэнцы пазнаёміліся са звесткамі з жыцця знакамітых людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі, а зараз іх імёны вядомы ва ўсім свеце.

Кожны з удзельнікаў мерапрыемства падрыхтаваў цікавы матэрыял па тэме і выступіў з ім. Дзеці атрымалі шмат карыснай і цікавай інфармацыі пра славутых людзей нашай Радзімы, якая дапаможа ім у вывучэнні гісторыі роднага краю.